На Гомельшчыне за год з месца аварыі уцяклі 105 кіроўцаў

88 з іх былі знойдзеныя і прыцягнуты да адказнасці. Як паведаміў прадстаўнік ДАІ Гомельшчыны Вячаслаў Шкурко, у такіх ДТЗ загінулі 25 чалавек. Засталіся нераскрытыя 17 аварый, у якіх чатыры чалавекі загінулі.

Паводле В.Шкурко, найбольшая колькасць такіх аварый адбываецца ў выхадныя і святочныя дні, менш за ўсё — у чацвер і пятніцу. У асноўным гэта наезды на пешаходаў, фурманкі або на веласіпедыстаў.

"Часта віноўнікамі аварыі становяцца самі пешаходы або веласіпедысты, але калі вадзіцелі ўцякаюць з месца ДТЗ, пакідаюць чалавека ў небяспецы, то яны самі сябе падводзяць пад крымінальны артыкул", — пракаментаваў В.Шкурко.

БелаПАН

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі