На Гомельшчыне затрымалі сябраў ПКБ, якія раздавалі ўлёткі і газеты

З некалькіх затрыманняў і ператрусаў пачаўся аб'яўлены Партыяй камуністаў Беларускай 9 ліпеня агульнанацыянальны дзень сацыяльнага інфармавання насельніцтва.
Яшчэ ўвечары ў сераду ў Калінкавічах быў затрыманы лідэр мазырскіх камуністаў Уладзімір Жогла, у яго забралі газеты "Товарищ" і антыкрызісныя ўлёткі Аб'яднаных дэмакратычных сілаў. Такія ж друкаваныя матэрыялы канфіскавалі і ў сакратаркі Светлагорскай арганізацыі ПКБ Святланы Міхальчанка.

Раніцай 9 ліпеня ў Гомелі былі затрыманыя кіраўнік гомельскай партыйнай арганізацыі Ўладзімір Сякерка і сябра ПКБ Мікалай Засускі. Яны раздавалі газеты на прахадной завода "Электрапаратура", паведамляе "Белорусский партизан".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі