На гомельскі аўтавакзал вярнулі беларускую мову, але часткова (фотафакт)

На гомельскі аўтавакзал вярнулі беларускую мову, але часткова (фотафакт)

Надпісы па-беларуску толькі часткова вярнуліся на гомельскі аўтавакзал. Пасля зваротаў абураных русіфікацыяй грамадзян да кіраўніцтва “Гомельаблаўтатранса" надпісы на акенцах даведкі і дзяжурнага па вакзале сапраўды прадублявалі па-беларуску, а над цэнтральным уваходам можна пабачыць беларускамоўны надпіс “Аўтавакзал “Гомель”.

Але пераважная большасць надпісаў так і засталася па-руску: інфармацыйны стэнд, расклад, накірункі маршрутаў на пасадачных пляцоўках.

Нагадаем, пасля рэканструкцыі на гомельскім аўтавакзале амаль зніклі надпісы па-беларуску. Назва “Аўтобусны вакзал” над уваходам была змененая на рускамоўную, прыбралі таксама дубляванне па-беларуску накірункаў маршрутаў на платформах.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі