На Гродзеншчыне адключаць ацяпленне ў кватэрах пакуль не будуць
Раней было вырашана адключыць ацяпленне ў жылым сектары 17 красавіка.
На Гродзеншчыне адключаць ацяпленне ў кватэрах пакуль не будуць. Такое рашэнне прынялі ў Гродзенскім аблвыканкаме.
Як інфармуе БЕЛТА, 17 красавіка было вырашана адключыць ацяпленне ў жыллёвым фондзе. Аднак у суботу на прамыя лініі ў Гродзенскай вобласці сталі паступаць звароты грамадзян. Таму чыноўнікі вырашылі вярнуць цяпло ў кватэры. Абаграваць жылы фонд будуць у рэжыме прапальвання.
Адміністрацыйныя і вытворчыя аб'екты Гродзеншчыны адключылі ад ацяплення ўжо на пачатку тыдня.
Ацяпленне ў мінскіх кватэрах пакінулі да 22 красавіка
Фота — ua-01.com