На H.O.G. Rally Minsk у Беларусь прыехалі першыя байкеры
H.O.G. Rally Minsk у 2017 годзе / "УКантакце"
Першыя ўдзельнікі фестывалю H.O.G. Rally Minsk 2019 прыехалі ў Беларусь. 12 верасня больш за шэсць дзясяткаў байкераў з Канады, Нідэрландаў, Польшчы, Эстоніі і Літвы прайшлі праз пункты пропуску "Брузгі" і "Каменны Лог" на мяжы з Польшчай і Літвой адпаведна.
13 і 14 верасня яны будуць закрываць беларускі мотасезон. Асноўныя мерапрыемствы пройдуць у Мінску каля Палаца спорту і ў самім палацы, у Футбольным манежы, а таксама ля Кургана Славы.
Гродзенскія мытнікі ўжо аформілі часовы ўвоз каля 50 замежных байкаў. Афіцыйны прадстаўнік Гродзенскай рэгіянальнай мытні Юлія Раманюк адзначае, што спрошчанае афармленне тавараў і транспартных сродкаў ужываецца на мытні і пры правядзенні іншых мерапрыемстваў міжнароднага ўзроўню.