На Камсамольскім возеры ў Мінску адкрываюцца “Арт-астравы” (фота)

На Камсамольскім возеры ў Мінску адкрываюцца “Арт-астравы” (фота)

У цэнтры Мінска на Камсамольскім возеры адкрываецца маштабная выстава інсталяцый пад адкрытым небам. Шматметровыя прасторавыя аб’екты распрацаваныя вядомымі мастакамі і зробленыя з розных матэрыялаў — ад дрэва да пластыка і метала. Некаторыя інсталяцыі дасягаюць увышыню пяць і болей метраў.

Экспазіцыя афіцыйна адкрываецца 23 чэрвеня ў 18.00, аднак яна ўжо практычна гатовая. Праект павінен спрыяць фармаванню ў Мінску крэатыўнага гарадскога асяроддзя і ўцягванню яго жыхароў у працэс развіцця сучаснага мастацтва.

“Арт-астравы” будуць адкрытыя для наведнікаў прыкладна тры месяца — да дня горада, які сёлета пройдзе 10 верасня. Наведаць выставу можна будзе ў любы час дня і ночы.

 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі