На Кастрычніцкай плошчы ў Мінску разагналі акцыю салідарнасці

Увечары 16 красавіка на Кастрычніцкай плошчы ў Мінску разагналі акцыю салідарнасці з палітвязнямі. У ёй удзельнічала 50-100 актывістаў, якія прадстаўлялі грамадзянскую кампанію "Еўрапейская Беларусь", "Малады фронт", "Маладую Беларусь". Яны трымалі ў руках партрэты палітзняволеных і зніклых беларускіх апазіцыянераў, а таксама расцяжкі "Свабоду палітзняволеным!", нацыянальныя сцягі і сцягі Еўрасаюза.

Праз дзесяць хвілін міліцыянты з ужыццём сілы пачалі выцясняць людзей з плошчы. Пры гэтым збівалі ўдзельнікаў акцыі, вырывалі сцягі, паведамляе "Хартыя-97".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі