На Катынскім мемарыяле пад Смаленскам знялі польскі сцяг
З флагштока на Катынскім мемарыяле ў Смаленскай вобласці знялі польскі сцяг, піша "Смоленская газета". Адпаведнае рашэнне прынялі ў Міністэрстве культуры Расіі.
Кіраўнік Смаленска Андрэй Барысаў так пракаментаваўпадзею: "Не можа быць сцягоў Польшчы на расійскіх мемарыялах! А пасля адкрытых антырасійскіх заяваў польскіх палітыкаў — пагатоў. Лічу, што Міністэрства культуры РФ прыняло адзіна правільнае рашэнне — прыбраць сцяг Польшчы. Катынь — гэта расійскі мемарыял, гэта расійская гісторыя".
Таксама польскі сцяг прыбралі з мемарыяльнага комплексу ў Медным Цвярской вобласці.
Катынь і Меднае — два найбольш вядомыя месцы масавых расстрэлаў польскіх вайскоўцаў, узятых у савецкі палон у 1939 годзе. Таксама пад Катынню ў 2010 годзе разбіўся польскі самалёт, на якім ляцела прэзідэнцкая дэлегацыя і амаль усё ваеннае камандаванне краіны: яны планавалі наведаць жалобныя мерапрыемствы з нагоды 70-й гадавіны Катынскага расстрэлу.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.