На кіеўскім Еўрамайдане разгарнулі вялікі бел-чырвона-белы сцяг (відэа)
Акцыя ў падтрымку дэмакратычнай Беларусі прайшла 19 снежня.
Яна была прымеркаваная да трэцяй гадавіны жорсткага разгону акцыі пратэсту 19 снежня 2010 года.
У сваім выступе палітэмігрант Вячаслаў Сіўчык адзначыў, што да кіеўскага майдану вялікая ўвага, бо на ім вырашаецца лёс не толькі Украіны, але і ўсёй Еўропы.