На "Лініі Сталіна" адчыніцца рэзідэнцыя беларускага Дзеда Мароза
12 снежня на тэрыторыі гісторыка-культурнага комплексу "Лінія Сталіна" пад Мінскам адчыніцца рэзідэнцыя Дзеда Мароза, паведамляе interfax.by. Яна будзе працаваць па 16 студзеня 2016 года.
У адміністрацыі комплексу кажуць, што там будуць арганізаваныя анімацыйныя праграмы "Навагодняя Гісторыя", "Па слядах Дзеда Мароза", "Марозныя гульні" і інтэрактыўна-забаўляльныя зоны для адпачынку.
Галоўная рэзідэнцыя беларускага Дзеда Мароза знаходзіцца ў Белавежскай пушчы.
Фота: dogswar.ru