На Мастоўшчыне адзначылі ўгодкі з дня нараджэння паэта Явара

Іх зладзілі актывісты грамадскай ініцыятывы "За Еўрапейскую Мастоўшчыну" і руху “За Свабоду”. У рамках урачыстасцяў у гонар 110-ай гадавіны  нараджэння Міхася Явара адбыліся літаратурныя чытанні, ускладанне кветак на магіле паэта і святочны бардаўскі канцэрт на беразе Нёмана ў вёсцы Мінявічы, дзе жыў і пісаў паэт.



Таксама ў вёсцы Мінявічы на магіле 40 удзельнікам антыцарскага паўстання 1863-1864 гадоў былі ўскладзеныя кветкі і запаленыя знічы. Ушанаваць памяць паэта прыехалі госці з Мінска, Горадні, Зэльвы, Мастоў і Слоніма.



Угодкі ўшанавання памяці Міхася Явара сталі ўжо традыцыйнымі на Мастоўшчыне. Іх пачалі адзначаць ў 2008 годзе з ініцыятывы заслужанага дзеяча культуры Беларусі, заснавальніка Гудзевіцкага дзяржаўнага літаратурна-этнаграфічнага музея Алеся Белакоза.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі