На месцы музея Вялікай Айчыннай вайны паставяць 5-зоркавы гатэль?
На месцы цяперашняга будынку музея Вялікай Айчыннай вайны паставяць пяцізоркавы гатэль. Такое меркаванне выказалі супрацоўнікі музея журналістам Інтэрнэт-газеты "Салідарнасць". Музейныя работнікі даведаліся пра верагоднасць новага будынка з сённяшніх інфармацыйных паведамленняў. Да гэтага яны паслугоўваліся толькі чуткамі.
Нагадаем, што Аляксандр Лукашэнка даручыў за два гады пабудаваць каля стэлы "Мінск — горад-герой" на праспекце Пераможцаў новы, сучасны музей Вялікай Айчыннай вайны.
Сёння музейны будынак суседнічае на Кастрычніцкай плошчы з Палацам рэспублікі і Палацам прафсаюзаў. У ім — тры паверхі, агульная плошча складае 3600 квадратных метраў. У 25 залах выстаўлена больш за 140 тысяч экспанатаў.