На міні-рынках у Гродне і Мінску адбыліся пажары (фота)

Як паведамляе прэс-служба МНС, гарэў металічны гандлёвы ралет, дзе знаходзілася парфумная прадукцыя. Побач з рынкам знаходзіцца пажарная частка, таму выратавальнікі былі на месцы выкліку ўжо праз некалькі хвілін.



Агонь цалкам знішчыў ралет, пашкодзіў вонкавую абшыўка двух гандлёвых памяшканняў, размешчаных побач. Пацярпелых няма. Адна з версій здарэння — падпал.



У Мінску пажар адбыўся ў гандлёвых павільёнах міні-рынка "Серабранка" каля паловы 12-й ночы. Загаранне адбылося ў групе гандлёвых павільёнаў, 8 з іх пашкоджаныя. Адна з асноўных версій мінскага пажару — кароткае замыканне электраправодкі.



Фота — mchs.gov.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі