На мяжы з Украінай адкрылі новую памежную заставу "Гдзень"

Памежная застава "Гдзень" / gpk.gov.by
Памежная застава "Гдзень" / gpk.gov.by

26 снежня адбылося ўрачыстае адкрыццё памежнай заставы "Гдзень" каля аднайменнай вёсцы Брагінскага раёна, паведамляе прэс-служба Памежнага камітэта.

Застава размяшчаецца ў 18 модульных дамках. Яны аснашчаныя сістэмамі жыццезабеспячэння, аўтаномнымі крыніцамі сілкавання ды іншай неабходнайым маёмасцю.

Памежнікі гэтай заставы будуць ахоўваць участак мяжы, які прылягае да тэрыторыі Палескага дзяржаўнага радыяцыйна-экалагічнага запаведніка. Мяжу з Украінай пазначылі часовымі памежнымі знакамі.

Як заўважыла выданне "Флагшток", сёлета ў лютым расійскія вайскоўцы пры нападзе на Украіну праходзілі каля вёскі Гдзень.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі