На мяжы з Украінай беларускія памежнікі шукалі хворых на свіны грып
На пункце памежнага пераходу “Невель”, што пад Пінскам, прайшлі вучэнні: памежнікі супольна з медыкамі выяўлялі хворых на свіны грып.
Людзі, апранутыя ў ахоўныя касцюмы, даглядалі аўтамабілі, якія перасякалі мяжу з Украінай. Неўзабаве была знойдзена жанчына з прыкметамі захворвання.
Яе адвезлі на каранцін, машыну прадэзінфіцыравалі. Пінск ўваходзіць у лік кантрольных беларускіх гарадоў па якіх фіксуюць узровень эпідэміялагічнай напружанасці ў рэгіёне.