На пажары ў Барысаве загінулі два чалавекі

У Барысаве ў ноч на 19 ліпеня на пажары загінулі два чалавекі. Як інфармуе БЕЛТА, паведамленне пра пажар ратавальнікі атрымалі а палове трэцяй уначы. У сваім прыватным доме згарэла 70-гадовая пенсіянерка і мужчына, асоба якога высвятляецца.

Таксама, па звестках ратавальнікаў, на пажары прыватнага дома ўвечары 18 ліпеня ў пасёлку Будслаў Мядзельскага раёна Міншчыны загінуў 44-гадовы мужчына. Мяркуецца, што прычынай пажару стала неасцярожнасць пры паленні.

Агулам за апошнія суткі на пажарах у Беларусі загінулі чатыры чалавекі, адзін быў траўмаваны. Выратаваць удалося чатырох.

Фота: news.1k.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі