На пажары ў Віцебску эвакуявалі 12 чалавек (фота)

У 4.40 раніцы 10 жніўня віцебскія ратавальнікі атрымалі паведамленне пра пажар у кватэры на вуліцы Фрунзе.

Як паведамляе прэс-служба МНС, на месцы здарэння ратавальнікі пабачылі адкрыты агонь у кватэры на першым паверсе. З суседніх і вышэйшых кватэраў яны эвакуявалі 12 чалавек.

Праз 26 хвілін ратавальнікі лакалізавалі пажар у аднапакаёвай кватэры, яшчэ праз чатыры хвіліны — ліквідавалі яго.

Прычына пажару і памер шкоды высвятляюцца.

Агонь знішчыў маёмасць у кватэрыя, закураныя сцены і столь.

Фота: mchs.gov.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі