На пінскім прадпрыемстве патрабуюць ад работнікаў бясплатнай працы

Кладаўшчыкі, кантралёры і інжынерна-тэхнічныя работнікі прадпрыемства “Сумеснае таварыства з абмежаванай адказнасьцю “Пінскдрэў-Адрыяна” з 1 па 10 траўня адпраўленыя ў неаплочваны адпачынак. Пра гэта 1 траўня ім паведаміла кіраўніцтва прадпрыемства.  Але гэта не значыць, што яны могуць не хадзіць на працу. Працаваць яны павінны па-ранейшаму, толькі — бясплатна, як паінфармавала Еўрарадыё адна з работніц.

Апрача таго, з 1 красавіка названыя катэгорыі работнікаў абавязаныя бясплатна адпрацоўваць штодзённа адну гадзіну.

На прадпрыемстве лічаць, што такім чынам адміністрацыя стварае ўмовы для масавых звальненьняў быццам бы “з уласнага жадання”.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі