На Радаўніцу міліцыя праверыць, каб на могілках не выпівалі — нават піва
29 красавіка большасць мінчан традыцыйна наведаюць месцы пахаванняў, размешчаныя ў горадзе і за яго межамі.
На тэрыторыі Мінску знаходзяцца 17 могілак. Сталічная міліцыя збіраецца ўсю ўвагу надаць ахове грамадскага парадку і бяспецы дарожнага руху, адзначае interfax.by.
Асаблівую ўвагу нададуць Усходнім і Чыжоўскім могілкам. На прылеглых да іх участках праспекта Незалежнасці і МКАД абмяжуюць хуткасць руху транспарту. Таксама арганізуюць дадатковыя парковачныя месцы.
Традыцыйна ў святочныя дні мінская міліцыя нагадвае пра забарону распіцця алкагольных напояў, у тым ліку і піва, у грамадскіх месцах.
Фота — bobruisk.ru