На рынку ў Ждановічах ў Мінску згарэла міні-кавярня (фота, відэа)

Удзень 8 жніўня на рынку "Ждановічы" адбыўся пажар. Ратавальнікаў выклікалі мінакі, паведамляе прэс-служба МНС.

На месцы здарэння ратавальнікі пабачылі, што там гарыць павільён для гатавання ежы. Міні-кавярня належыць ІП "ЧынТхуХа".

Высветлілася, што на момант узгарання павільён не працаваў, агонь пашкодзіў яго цалкам.

Пажар быў лакалізаваны праз пяць хвілінаў пасля прыбыцця пажарнікаў. Ліквідаваць яго здолелі яшчэ праз дзве хвіліны.

Верагоднай прычынай пажару называецца парушэнне правілаў эксплуатацыі газавых прыладаў і агрэгатаў. Вiнаватая асоба высвятляецца.

Фота: mchs.gov.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі