На Валожыншчыне загарэўся камбайн, агонь знішчыў 8 гектараў пшаніцы

Надзвычайная сітуацыя падчас жніва адбылася ў Валожынскім раёне Міншчыны. Як паведамляе БелаПАН са спасылкай на ратавальнікаў, каля вёскі Лепель у полі падчас уборкі збожжа загарэўся камбайн "Дон-1500" 2005 года выпуску.

Агонь пашкодзіў прывадны рамень і электраправодку ў камбайне, а таксама знішчыў 8 гектараў пшаніцы. Работнікі МНС выратавалі 20 гектараў пасеваў. Пацярпелых няма.

Меркаванай прычынай загарання камбайна называюць парушэнне правілаў эксплуатацыі электраабсталявання.

Фота: megashara.com

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі