На волю выйшаў старшыня страйкама МТЗ Сяргей Дылеўскі
18 верасня на волю выйшаў старшыня страйкама МТЗ Сяргей Дылеўскі. Ён адбыў 25 (10+15) сутак адміністрацыйнага арышту. Як паведамляе "Белсат", Дылеўскі выйшаў з турмы ў Жодзіне, яго сустракалі сваякі. Ён не даў ніякіх каментароў, адразу ж з'ехаў на аўтамабілі.
Сяргей Дылеўскі — сябра прэзідыуму Каардынацыйнай рады. Акрамя яго з кіраўніцтва на волі ў Беларусі застаецца Святлана Алексіевіч.
Дылеўскі быў затрыманы 24 жніўня разам з Bольгай Кавальковай каля прахадной МТЗ. Кавалькова цяпер за мяжой.
Валерыя Уласік выйшла з Жодзіна пасля дзесяці сутак арышту. Яе сустрэлі сябры.
— Белсат TV (@Belsat_TV) September 18, 2020
Фота: Аліса Ганчар / https://t.co/T6ayv8eqJ5 pic.twitter.com/dBgDq4oJ4w
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.