На выхадныя ў Беларусі чакаецца да 9 градусаў марозу
У ноч з суботы на нядзелю ў Беларусі слупкі тэрмометраў апусцяцца да 2-9 градусаў марозу.
Пра гэта Еўрарадыё паведаміла галоўны сіноптык гідраметэацэнтра Вольга Фядотава.
Вольга Фядотава: “У бліжэйшыя дні пахаладанне узмацніцца. Аднак з ростам атмасфернага ціску верагоднасць ападкаў паступова паменшыцца. На выхадныя, па нашых разліках, улада над надвор’ем пяройдзе да скандынаўскага антыцыклону. Аблокаў стане менш, вецер аслабее, але ў начныя гадзіны будзе асабліва холадна”.
У нядзелю ўдзень, па словах сіноптыка, чакаецца ад 2 градусаў марозу да 4 цяпла.