Нацбанк Беларусі забараніў выдаваць крэдыты без даведкі аб даходах

Паводле дакумента, ацэнка банкам крэдытаздольнасці фізічнай асобы будзе здзяйсняцца пры наяўнасці даведкі, якая пацвярджае атрыманне даходу. Гэта можа быць дакумент пра памер заробку ці пенсіі, даведка пра прадастаўленне дзяржаўнай адраснай сацыяльнай дапамогі ці пра памер штомесячнага грашовага ўтрымання.   



Пастанова Нацбанка будзе дзейнічаць да 1 траўня 2017 года, паведамляе БЕЛТА.
 

Як адзначаў БелаПАН, на думку банкіраў, прыняцце забароны на крэдыты без даведкі аб даходах прывядзе да скарачэння аб'ёмаў крэдытавання на пакупку ў краме. Прадстаўнікі некаторых камерцыйных банкаў лічаць, што забарона на выдачу спажывецкіх крэдытаў без даведак аб даходах можа быць абумоўленая імкненнем грашовых уладаў абмежаваць спажывецкі імпарт.

Фота — Fotolia

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі