Нацбанк не плануе змяняць стаўку рэфінансавання ў кастрычніку
Нягледзячы на 1,7% інфляцыі за верасень, СР захоўваецца на ўзроўні ў 23,5% гадавых.
Гэтае рашэнне прынятае на чарговым пасяджэнні Праўлення Нацыянальнага банка, якое адбылося 15 кастрычніка.
“Бягучы ўзровень стаўкі рэфінансавання адпавядае антыінфляцыйным накіраванасцям грашова-крэдытнай палітыкі. Нягледзячы на паскарэнне інфляцыі ў верасні 2013 года да 1,7%, прырост спажывецкіх коштаў, за выняткам змянення коштаў на асобныя тавары і паслугі, што рэгулююцца дзяржавай, а таксама на тавары сезоннага характару (базавай інфляцыі), склаў 0,6%”, — тлумачаць рашэнне ў Нацбанку.
Далейшая дынаміка стаўкі рэфінансавання будзе вызначацца, сыходзячы з сітуацыі ў эканоміцы і грашова-крэдытнай сферы.
Фота: oko.by.