На 100-тысячнай купюры нарэшце замянілі крыжы на радзівілаўскага арла
Першапачаткова на расійскім Дзяржзнаку расіяне змянілі вядомы малюнак Напалеона Орды. Цяпер яны надрукавалі новую партыю купюр — папраўленую.
Новыя 100-тысячныя купюры ўжо з'явіліся ў абарачэнні. Праўда, выходзяць яны паступова. Пра гэта Еўрарадыё паведаміў прэс-сакратар Нацбанка Аляксандр Цімашэнка:
Цімашэнка: "Новыя купюры, якія друкуюцца, яны ўжо друкуюцца з новым дызайнам. Не стаіць такой задачы — адразу замяніць у абарачэнні старыя банкноты на новыя".
Фота новай купюры ўжо з'явілася на расійскім сайце, прысвечаным баністыцы (калекцыянаванню папяровых грошай).
Нагадаем, што ў верасні 2013 года старшыня Нацбанка Надзея Ермакова паведаміла Еўрарадыё, што праваслаўныя крыжы на Нясвіжскім замку намалявалі мастакі расійскага Дзяржзнаку. Па словах Ермаковай, расіяне прынеслі афіцыйныя прабачэнні.
Яшчэ ў 2012 годзе Еўрарадыё заўважыла, што на купюры ў 100 000 да Нясвіжскага замка прымалявалі праваслаўныя крыжы, хоць у арыгінале на малюнку Напалеона Орды — радзівілаўскія арлы. Банкнота была ўведзеная ў абарачэнне 8 гадоў таму — 15 ліпеня 2005 года І ніхто столькі часу не заўважаў памылку.
Адзначым, што Радзівілы былі каталікамі, таму праваслаўны крыж на іх палацы скажае не толькі мастацкі твор Напалеона Орды, але і гістарычныя рэаліі.
Фота — bonistika.net