Начальнік Слуцкага ДАІ ўжо ведае, што вызвалены ад займаемай пасады
Загад пра вызваленне ад займаемай пасады ўжо атрымаў начальнік Слуцкай ДАІ. Пра гэта Еўрарадыё паведамілі ва ўпраўленні ДАІ Міністэрства ўнутраных спраў Беларусі. Нагадаем, на ўчорашняй прэс-канферэнцыі начальнік рэспубліканскай ДАІ
Аляксандр Мендзелеў назваў дзеянні дарожных інспектараў падчас спробы
спыніць п'янага кіроўца пад Мінскам непрафесійнымі і паведаміў пра
адстаўкі ў сувязі з гэтым здарэннем.
Паводле яго словаў, пасадаў пазбавіліся намеснік начальніка аддзела ДАІ Кастрычніцкага РАУС Мінска і начальнік ДАІ Слуцкага РАУС. Яны "адхіленыя ад сваіх пасадаў да заканчэння службовага разбору”, сказаў Мендзелеў.
Аднак у ДАІ Слуцка пра адстаўку начальніка ўчора нічога не ведалі. Сёння ж яны ад каментароў ухіляюцца, кажуць, што "загаду не бачылі" і раяць звяртацца ў РАУС. У РАУСе прапануюць звяртацца да кіраўніцтва ў Мінск.
Ва ўпраўленні ДАІ Міністэрства ўнутраных спраў Еўрарадыё сказалі наступнае:
"Ён зняты. Больш дакладна і быць не можа. Нядаўна ён нам са Слуцка тэлефанаваў, факс дасылаў і сам казаў: "Загад ёсць, я зняты".