Нацыянальны аэрапорт Мінск не плануе ўводзіць дадатковыя меры бяспекі

Нацыянальны аэрапорт Мінск не плануе ўводзіць дадатковыя меры бяспекі

Нацыянальны аэрапорт “Мінск” працуе ў штатным рэжыме і не плануе ўводзіць дадатковыя меры бяспекі ў сувязі з тэрактамі ў Бруселі. Пра гэта Еўрарадыё паведамілі ў прэс-службе аэрапорта.

Пасля тэрактаў у бельгійскай сталіцы, многія еўрапейскія аэрапорты ўзмацнілі меры бяспекі. У тым ліку ў Франкфурце, Парыжы, Лондане.

У самой Бельгіі цяпер аб’яўлены 4 узровень тэрарыстычнай небяспекі. У горадзе спыніўся грамадскі транспарт. Адмененыя ўсе рэйсы хуткаснага цягніка Еўрастар паміж Бруселем і Лонданам. Хуткасны цягнік з Парыжа таксама вярнуўся назад.

Таксама гарадскія ўлады паведамілі пра праблемы з сувяззю і просяць звязвацца з дапамогай сацыяльных сетак або тэкставых паведамленняў.

У выніку выбухаў у аэрапорце і на станцыі метро Маэльбек паводле папярэдніх дадзеных загінуў 21 чалавек. Дзясяткі атрымалі раненні розных ступеняў цяжкасці.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі