Надвор’е на нядзелю: навальніцы і залевы
Сіноптыкі папярэджваюць пра неспрыяльныя метэаралагічныя з’явы і ўводзяць аранжавы ўзровень небяспекі.
На большай частцы тэрыторыі Беларусі 2 чэрвеня чакаюцца навальніцы, месцамі моцныя залевы. У дзённыя часы ў асобных раёнах чакаецца град. Вецер усходні, умеркаваны. Пры навальніцах шквалістае ўзмацненне ветры з парывамі да 15-20 метраў за секунду.
Тэмпература паветра ўначы складзе 11-17 градусаў. Удзень паветра прагрэецца да 23-28 градусаў, у паўднёва-заходніх раёнах краіны — 19-22 градусы, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на Белгідрамет.