Наомі Кэмпбел запускае ўласнае рэаліці-шоў

Наомі Кэмпбел плануе запусціць уласнае рэаліці-шоў пра моду, якое будзе альтэрнатывай амерыканскаму Next Top Model, створанаму Тайрай Бэнкс. Прадстаўнікі брытанскай супермадэлі ў інтэрв'ю Daily Mail заявілі, што такая магчымасць сапраўды існуе – Наомі ўжо вядзе перамовы з адной брытанскай тэлекампаніяй па запуску ўласнага рэаліці-шоў.

Улічваючы больш чым салідны досвед Кэмпбел, якая ў свой час стала першай цемнаскурай мадэллю з вокладкі Vogue у мадэльным бізнесе, новае рэаліці-шоў можа стаць шанцам для маладых мадэляў пачаць паспяховую кар'еру ў свеце моды.

Фота: www.ksta.de

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі