Народнае інтэрв’ю на Еўрарадыё. Тэма — фестывальны сезон!
23 траўня на вашы пытанні пра летнія фэсты адкажуць арганізатары The Beatles Shabli Ян Бусел і Зміцер Шаўчук.
Фестывальны сезон — вось ён! Напярэдадні першага сёлетняга оўпэн-эйра ў студыю Еўрарадыё завітаюць яго арганізатары — Ян Бусел і Зміцер Шаўчук. І адкажуць на вашы пытанні!
Чаму ў Беларусі такое слабае фестывальнае жыццё? Ці складана арганізаваць фестываль з намётамі і душам? Калі ў нас з’явіцца хоць адзін сапраўды буйны оўпэн-эйр? Ці патрэбны року алкаголь? Што ўзяць з сабой у намётавае мястэчка? Ці патрэбныя ўвогуле беларусам фестывалі?
Арганізатары The Beatles Shabli Ян Бусел ды Зміцер Шаўчук чакаюць ад вас любых пытанняў: ад элементарных да самых FAQ.
Натуральна, вітаюцца пытанні пра The Beatles Shabli. Калі пра гэты фэст вам нешта цікава ці незразумела — вось яны, тыя людзі, якія могуць патлумачыць!
Марудзіць з пытаннем да 23 траўня не трэба, запытацца пра ўсё можна ўжо цяпер! Пакідайце свае пытанні да арганізатараў The Beatles Shabli у каментарыях да гэтай навіны і ў нашых акаўнтах у сацыяльных сетках.
Каб адказаць на пытанні, 23 траўня ў 15:00 Ян Бусел і Зміцер Шаўчук прыйдуць у студыю Еўрарадыё. Тэкст народнага інтэрв’ю неўзабаве з'явіцца на нашым сайце.
Аўтар самага цікавага пытання атрымае два квіткі на фестываль The Beatles Shabli, які пройдзе 1 чэрвеня на хутары “Шаблі”.
Фота: www.swedlang.ru.