Насцю Рыбку і Леслі затрымалі ў Маскве

Насцю Рыбку і Леслі затрымалі ў Маскве

Беларуска Насця Рыбка і яе сябар Леслі, дэпартаваныя з Тайланда, цяпер маюць праблемы з расійскімі праваахоўнікамі. Як паведамляе thebell.io, адразу па прыбыцці ў Маскву, іх затрымала паліцыя. Падстава — уцягванне ў занятак прастытуцыяй.

Днямі Насця Рыбка, Леслі і яшчэ некалькі іх знаёмых атрымалі крымінальныя тэрміны ў судзе Патаі. У чацвер іх дэпартавалі ў Расію. Журналісты чакалі іх выйсця ў маскоўскім аэрапорце “Шарамецьева”, аднак адразу пасля прызямлення дэпартаваныя трапілі да праваахоўнікаў.

Беларуская грамадзянка Насця Рыбка вядомая грамадскасці як паляўніца на мільярдэраў. У медыйную прастору яна трапіла пасля расследавання Аляксея Навальнага аб яе адпачынку на яхце мільярдэра Алега Дэрыпаскі ў кампаніі кіраўніка апарата расійскага ўрада Сяргея Прыходзькі.

25 лютага мінулага года Рыбку, Леслі і яшчэ некалькіх чалавек затрымалі падчас сэкс-трэнінгу Тайландзе. Спачатку іх абвінавацілі ў незаконнай працы, а потым — у арганізацыі пастугаў сэксуальнага характару, змове і арганізацыі злачыннай супольнасці.

 

Больш важных і цікавых навінаў у праграме "Петарда" 17.01:

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі