Насельніцтва Беларусі з пачатку года павялічылася больш, чым на 13 тыс чалавек

Насельніцтва Беларусі з пачатку года павялічылася больш, чым на 13 тыс чалавек

Колькасць насельніцтва Беларусі на 1 кастрычніка склала 9 млн 494 тыс чалавек і ў параўнанні з пачаткам бягучага года павялічылася больш, як на 13 тыс чалавек.

Вызначальным фактарам павелічэння колькасці насельніцтва па-ранейшаму застаецца міграцыйны прырост, які за студзень-верасень гэтага года склаў 15 тыс 96 чалавек і ў параўнанні з адпаведным перыядам мінулага года павялічыўся на 6 тыс 622 чалавекі (у 1,8 разоў), паведамляе БЕЛТА са спасылкай на Белстат.

Тым часам, у Беларусі ўсё гэтак жа адбываецца натуральнае змяншэнне насельніцтва (памірае больш людзей, чым нараджаецца). За студзень-вераснь 2015 года яно склала 1,761 тыс чалавек і ў параўнанні з аналагічным перыядам 2014 павялічылася на 216 чалавек.

Фота: imagebelarus.by

 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі