Насельніцтва Мінска на 93% папаўняецца за кошт мігрантаў
Насельніцтва беларускай сталіцы расце ў асноўным за кошт мігрантаў. За апошнія 10 гадоў яно павялічылася амаль на 150 тысяч чалавек і склала на пачатак 2009 года 1 мільён 829 тысяч 100 чалавек.
За кошт міграцыі колькасць мінчукоў вырасла на 140 тысяч, тэрытарыяльнае пашырэнне павялічыла насельніцтва сталіцы яшчэ на 9 тысяч 400 чалавек.
Большасць мігрантаў трапляюць у сталіцу з абласцей Беларусі. З-за мяжы да нас у асноўным прыязджаюць з Расіі, Украіны і краін Балтыі, перадае агенцтва “Мінск-навіны”.