"Наша Ніва": з Беларусі за мяжу ўцёк афіцэр спецназу КДБ "Альфа"
Байцы падраздзялення "Альфа" / versiya.info
Афіцэр спецназа КДБ "Альфа" ўцёк з Беларусі за мяжу. Пра гэта піша "Наша Ніва", спасылаючыся на не звязаныя паміж сабой крыніцы ўнутры і за межамі Беларусі.
Паведамляецца, што ўцякач мае званне капітана. Мяжу ён перайшоў напрыканцы верасня. Ёсць звесткі, што ў гэтым яму дапамагло антылукашэнкаўскае падполле.
Яго групу пасля ўцёкаў паставілі "на каранцін" і адхілілі ад выканання заданняў. Сярод яго саслужыўцаў цяпер шукаюць іншых патэнцыйных "здраднікаў".
"Наша Ніва" піша, што цяпер гэтага спецназаўца правяраюць контр-тэрарыстычныя службы адной з сумежных дзяржаў. Пры гэтым кажуць, што асаблівага даверу да перабежчыка няма "і мэты яго няясныя".
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.