Нашы біятланісты, ідучы па ходзе эстафеты на 4-м месцы, фінішавалі 11-мі

Беларускія біятланісты занялі 11-е месца ў эстафеце на этапе Кубка свету ў аўстрыйскім Хохфільцэне. З нашу каманду выступалі Сяргей Новікаў, Сыман, Яўген Абраменка і Рустам Валіулін.
Перад апошнім этапам беларусы былі чацвёртымі і мелі ўсе шанцы, каб трапіць у лік прызёраў. Але ў стральбе лежачы Валіуліну васьмі патронаў хапіла толькі на тры мішэні.

У выніку – два штрафныя кругі, якія адкінулі нашу каманду далёка ад прызавых месцаў. Перамаглі аўстрыйцы, срэбра ў расіянаў, а на трэцім месцы – зборная Германіі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі