Наводку міліцыянтам далі самі ўдзельнікі акцыі

Валанцёры магілёўскай дабрачыннай арганізацыі “Сацыяльны офіс” адзначылі 1 красавіка на цэнтральнай вуліцы горада, раздаючы мінакам шарыкі і ўлёткі. Раптам да ўдзельнікаў акцыі падышлі два супрацоўнікі міліцыі.

Па словах удзельніцы акцыі Аксаны Самуйлавай, яны далі тым вычарпальную інфармацыю:

“Мы ім распавялі мэту нашай міні-акцыі, далі ім улётку з адрасам арганізацыі “Сацыяльнага офіса” і пайшлі па сваіх справах”.


Праз нейкі час у офіс прыйшлі тыя ж міліцыянты разам з капітанам, які абвінаваціў удзельнікаў у парушэнні закона. Пасля працяглай дыскусіі міліцыянты сышлі, папярэдзіўшы пра абавязковую рэгістрацыю ўсіх мерапрыемстваў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі