Найлепшым футбалістам года ў Беларусі прызнаны Макс Эбонг

Макс Эбонг

Макс Эбонг / ФК "Астана"

Найлепшым футбалістам года ў Беларусі Беларуская федэрацыя футбола прызнала паўабаронцу Макса Эбонга.

Яму 24 гады, ён гуляе ў казахстанскай "Астане".

Як адзначае Tribuna.com, у "Астане" гэты год для Эбонга быў няўдалым. Яго клуб не здолеў абараніць чэмпіёнскі тытул, аддаўшы яго "Ардабасы", якім кіруе Аляксандр Сяднёў. Сам Эбонг за 19 матчаў набраў толькі 0+2 балы па сістэме "гол+пас".

А вось у складзе зборнай Беларусі ён выступіў значна лепш. У дзевяці матчах кваліфікацыі ЧЕ-2024 Эбонг забіў тры мячы. Менавіта ён адкрыў лік у сустрэчы з Ізраілем (1:2) і прынёс перамогу над Косавам (2:1). Таксама Эбонг забіў першы мяч у гульні са Швейцарыяй (3:3). 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі