Назарбаеў: Кошты на нафту выпрабоўваюць ЕАЭС на трываласць

Сустрэча прэзідэнта Расіі Уладзіміра Пуціна і прэзідэнта Казахстана Нурсултана Назарбаева пачалася ў Астане. Пра гэта паведамляе РИА Новости са спасылкай на прэс-службу Крамля. У прыватнасці, у размове ўжо закранулі кошты на нафту. Пуцін упэўнены, што краіны Еўразійскага эканамічнага саюза павінны разам пераадольваць няпростую эканамічную сітуацыю, перадаюць rusnovosti.ru

Перад гэтай сустрэчай Назарбаеў заявіў, што ЕАЭС сутыкнуўся з цяжкімі часамі з-за падзення сусветных коштаў на нафту.

“Наш саюз цяпер праходзіць праверку на трываласць вялікімі праблемамі, бо экспартныя кошты на нафту і іншыя тавары знізіліся, асабліва ў Расіі і Казахстане”, — цытуе Назарбаева REUTERS.

Сёння таксакма павінна прайсці трохбаковая сустрэча Аляксандра Лукашэнкі, Уладзіміра Пуціна і Нурсултана Назарбаева. Лідары Беларусі і Казахстану правялі сустрэчу ўчора.

Фота: Ria.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі