Не Спартак: самы папулярны ютуб-псіхолаг Украіны аказаўся ашуканцам

Спартак Субота / facebook.com/subbota.spartak
Спартак Субота / facebook.com/subbota.spartak

Ва Украіне гэтымі днямі разгараецца сур'ёзны скандал. Тэма — не вайна і, па вялікім рахунку, нават не палітыка, а фігура папулярнага ў інтэрнэце псіхолага і лектара Спартака Суботы. На яго ютуб-канал падпісана паўмільёна чалавек, сярод якіх шмат і беларусаў, яго выступленні ў розных СМІ чытаюць сотні тысяч. Але, як выявілася, ён махляр. І нават ніякі не Спартак.

 

Не тое імя, не тая адукацыя

Расследаванне пра сапраўдную біяграфію Спартака Суботы апублікавала выданне "Свідомі", ёсць пяцісерыйная версія расследавання і на ютубе. Першы цікавы факт: як сцвярджаюць расследавальнікі, насамрэч яго завуць не Спартак, а Аляксандр. Пра гэта расказвалі тыя, хто вучыўся разам з ім, хоць сам "псіхолаг" заяўляў, што мае такое імя з нараджэння.

Не пацвяржаецца і інфармацыя пра адукацыю Суботы: яго поўнага цёзку знайшлі сярод студэнтаў Нацыянальнага педагагічнага ўніверсітэта па спецыяльнасці "Псіхалогія", але не ў Нацыянальным медыцынскім універсітэце. Хоць ён сцвярджаў, што мае кваліфікацыю доктара-псіхіятра.

Не Спартак: самый популярный ютуб-психолог Украины оказался мошенником
Спартак Субота / facebook.com/subbota.spartak

Таксама Субота сцвярджае, што вучыўся ў магістратуры ў Ніцы (Францыя), але расследавальнікі высветлілі, што ніякія дыпломы з гэтага ўніверсітэта не настрыфікаваліся (не пацвярджаліся) ва Украіне.

"Калі Спартак Субота мае толькі ступень бакалаўра псіхалогіі і мае ненастрыфікаваную французскую адукацыю, гэта азначае, што ён не толькі ўсе гэтыя гады выдаваў сябе за доктара-псіхіятра і медыцынскага псіхолага, але і прымаў кліентаў як псіхолаг і псіхатэрапеўт, што незаконна", — высветлілі расследавальнікі.

Амаль пяць гадоў Субота прэзентаваў сябе як "кандыдата псіхалагічных навук" (заўважым: не медыцынскіх), але ступень такую атрымаў толькі ў красавіку 2022-га. Пры гэтым і да дысертацыі шмат пытанняў: напрыклад, неабходныя міжнародныя навуковыя артыкулы ён публікаваў у часопісе, які выдае сябе за міжнародны, а па факце — украінскі.

 

Цені Медведчука

У студзені 2022-га Субота ў інтэрв'ю казаў, што ён "поўны ідыёт у палітыцы". Так ён адказваў на пытанне пра працу ў Інстытуце кагнітыўнага мадэлявання, які мог быць звязаны з партыяй "кума Пуціна" Віктара Медведчука — "Апазіцыйнай платформай за жыццё" (цяпер забароненая ва Украіне).

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі