Не стала Рыгора Барадуліна

Рыгор Барадулін нарадзіўся ў сям'і Івана і Акуліны Барадулінаў на хутары Верасоўка, на Віцебшчыне. Вучыўся ў Ушацкай сярэдняй школе, затым на філалагічным факультэце БДУ. Працаваў рэдактарам у выдавецтвах “Беларусь” і “Мастацкая літаратура”, а таксама ў газеце “Савецкая Беларусь” і часопісах “Бярозка” і “Полымя”

Рыгор Барадулін стаў апошнім, каму надалі званне Народнага паэта ў 1992 годзе. Сярод іншых узнагарод: прэмія імя Янкі Купалы, ордэн Дружбы Народаў, ордэн “Знак Пашаны” , латвійскі Ордэн Трох зорак і медаль Францішка Скарыны. Рыгор Барадулін — ганаровы доктар БДУ і ганаровы грамадзянін Ушацкага раёна.

Фота — svaboda.org

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі