Акадэмія навук: Негатыўныя стэрэатыпы пра Сталіна яшчэ цалкам не зжытыя

Акадэмія навук: Негатыўныя стэрэатыпы пра Сталіна яшчэ цалкам не зжытыя

"Выключна негатыўныя стэрэатыпныя ўяўленні пра І.В. Сталіна, створаныя ў масавай свядомасці грамадства ў другой палове 1950-х — пачатку 1960-х гадоў і ў 1990-я гады, яшчэ цалкам не зжытыя". Такая цытата прыводзіцца ў лісце за подпісам намесніка старшыні прэзідыўма НАН Беларусі, доктара медыцынскіх навук Аляксандра Сукалы. Дакумент з'явіўся ў сацсетцы LiveJournal

Як вынікае з тэксту, гэта адказ на зварот нейкай групы кіраўнікоў грамадскіх абяднанняў і арганізацыяў. "Прыведзеныя ў звароце факты пра вялікі асабісты ўнёсак І.В. Сталіна ў станаўленне і ўмацаванне беларускай савецкай дзяржаўнасці неаспрэчныя і адпавядаюць рэчаіснасці", — гаворыцца ў адказе. 

НАН Беларусі падтрымлівае прапанову, каб на пастаменце галерэі гарадоў-герояў каля манумента на плошчы Перамогі надпіс "Валгаград" быў заменены на "Сталінград" — бо гэта, маўляў, "цалкам адпавядае гістарычным фактам". 

Наконт устаноўкі бюста Сталіна ў гісторыка-культурным комплексе "Лінія Сталіна" кіраўнікам арганізацыяў прапануюць звярнуцца непасрэдна ў гэты комплекс. 

На вечар 14 лютага немагчыма спраўдзіць, ці сапраўды гэты ліст падпісаў Аляксандр Сукала. 

Атрымальнікам звароту пазначаны Васіль Зелікаў — кіраўнік прасталінісцкай арганізацыі "Отечество". У 2014 годзе ён выступаў са зваротам да Аляксандра Лукашэнкі, каб той прызнаў так званую "Данецкую Народную рэспубліку". Штогод 7 лістапада ён прыходзіць да помніка Леніну ў Мінску з партрэтам Сталіна.

Акадэмія навук: Негатыўныя стэрэатыпы пра Сталіна яшчэ цалкам не зжытыя

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі