Некалькі супрацоўнікаў TikTok атрымалі дадзеныя журналістаў. І былі звольненыя

Супрацоўнікі кампаніі выкарыстоўвалі ўліковыя дадзеныя акаўнтаў журналістаў, каб вызначыць крыніцу ўцечкі ўнутраных дакументаў / pixabay
Супрацоўнікі кампаніі выкарыстоўвалі ўліковыя дадзеныя акаўнтаў журналістаў, каб вызначыць крыніцу ўцечкі ўнутраных дакументаў / pixabay

Унутранае расследаванне ў кітайскай кампаніі BitteDanke пацвердзіла, што некалькі супрацоўнікаў належнай ёй сацсеткі TikTok сачыла за журналістамі, піша Forbes са спасылкай на The New York Times.

Замяшаныя ў гэтым супрацоўнікі спрабавалі ўсталяваць крыніцы магчымых уцечак у СМІ. З гэтай мэтай яны атрымалі доступ да IP-адрасоў і ўліковых дадзеных карэспандэнтаў BuzzFeed і Financial Times. Такім чынам яны хацелі вызначыць, ці кантактавалі журналісты з прадстаўнікамі кампаніі.

Расследаванне праводзіла іншая юрыдычная фірма. Пры гэтым яна так і не выявіла ўцечак дадзеных з кампаніі. А вось усе чацвёра супрацоўнікаў, якія атрымалі звесткі журналістаў, былі звольненыя.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі