Невядомыя намагаліся ўпотай трапіць у дом журналісткі
Сёння ўвечары незалежная журналістка Таццяна Снітко пабачыла сляды ўзлома на дзвярах свайго дома ў вёсцы пад Мінскам.
З дома, паводле яе словаў, нічога не знікла. Таццяна дапускае, што такім чынам спецслужбы намагаліся знайсці кампрамат на людзей з выбарнага штаба Андрэя Саннікава, у ініцыятыўную групу якога ўваходзіў яе муж.
"Аднак я не выключаю правакацый супраць нас саміх", — кажа Таццяна. Падчас выбараў-2010 яна як журналіст брала ўдзел у кампаніі "Праваабаронцы за свабодныя выбары", паведамляе праваабарончы цэнтр "Вясна".