Nizkiz запісаў барабаны для новага альбома прама на танцполе (фота, аўдыё)
Музыкі вырашылі адмовіцца ад студыі з яе абмежаванымі памерамі і запісалі ўсё ў магілёўскім клубе Cuba.
Nizkiz запісаў барабаны для новага альбома прама на танцполе. Музыкі вырашылі адмовіцца ад студыі з яе абмежаванымі памерамі і запісалі ўсё ў магілёўскім клубе Cuba.
"Як гэта часцей за ўсё бывае, запіс альбома мы пачалі з барабанаў. Аднак у гэты раз вырашылі адмовіцца ад студыі з яе абмежаванымі памерамі і запісалі ўсё ў магілёўскім клубе Cuba, дзе змаглі дамагчыся патрэбнага аб'ёму і натуральнай рэверберацыі", – піша гурт Nizkiz.
Устаноўку паставілі прама на танцпол. Часу на запіс было не шмат. Клуб трэба было вызваліць да начной дыскатэкі. Вынікі працы і фатаграфіі з запісу хлопцы выклалі ў сваёй групе ў
ВК.