Новае месца для Сцяны Цоя ў Мінску вызначаць на наступным тыдні

Мінская Сцяна Цоя атрымае новую прапіску ўжо на наступным тыдні. Год таму яе прыбралі з звыклага месца непадалёк ад 24-й гімназіі. Мінула шмат часу, а справа з пераносам сцяны памяці Віктара Цоя, не зрушылася ні на крок.
У аддзеле архітэктуры і горадабудаўніцтва Цэнтральнага раёна Мінска распавялі Еўрарадыё, што нарэшце справа зрушыла з мёртвай кропкі і цягам тыдня новае месца для Сцяны будзе знойдзена.

“Літаральна на днях да нас у аддзел прыйшоў афіцыйны ліст: патэлефанаваў нехта на “гарачую лінію” Цэнтральнага раёна. У выніку пытанне разглядаецца адміністрацыяй. Таму пакуль нічога канкрэтнага я Вам сказаць не магу".


Тым часам сама Сцяна Цоя знаходзіцца на базе “Рэмаўтадора” Цэнтральнага раёна сталіцы. Таму папаліць ды прыгадаць настрой 80-х гадоў маюць магчымасць толькі дарожныя рабочыя ды сталічныя чыноўнікі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі