Новае пакаленне. Трывожны малекулярны генетык Ганна Казлова

Ганна Казлова / Тут і далей фота Таццяны Менскай
Ганна Казлова / Тут і далей фота Таццяны Менскай

Яны таленавітыя харызматыкі, яны ўжо мяняюць наша жыццё. Яны жывуць па сваіх правілах і ператвараюцца ў новых лідараў. Еўрарадыё і фатограф Таццяна Менская працягваюць праект "Лад жыцця. Новае пакаленне". Сёння наша гераіня — Ганна Казлова: маладая сучасная вучоная і папулярызатар навукі, малекулярны генетык, магістр біялагічных навук, спікер і ліцэнзіят TEDx.

Яна жыве і працуе паміж некалькімі краінамі. Шалёна прыгожая — гэта не пра яе. Спачатку вельмі разумная, а потым ужо і вельмі прыгожая. Гэтая дзяўчына ведае, як працуе працэс клетачнага старэння, і, вядома ж, любіць пажартаваць, часам па-чорнаму.

Ганна перамяшчаецца са сваімі навуковымі канферэнцыямі і лекцыямі па ўсім свеце. Злавіць яе на размову практычна немагчыма! Не прайшло і двух месяцаў, як наш сумесны фотасэт атрымаў "агучку"...

Я вырасла ў сям'і дактароў і ў асяроддзі фізікаў, з дзяцінства назірала навуковае і медыцынскае асяроддзе знутры. Часам глыбока знутры — мама выкладала на кафедры анатоміі і часта брала мяне на працу, а дома ляжаў чалавечы чэрап. Не абышлося і без лабараторнага посуду ў пясочніцы. Затое ў мяне ёсць ідэальная адгаворка для ўсіх няёмкіх сацыяльных сітуацый: а чаго вы хочаце ад чалавека, чыё дзяцінства прайшло ў абдымку са шкілетам?

Новае пакаленне. Тревожный молекулярный генетик Анна Козлова

Джэймі Олівер кожны свой рэцэпт пачынае з фразы накшталт: "Выпраўцеся ў найбліжэйшую рыбную краму..." Я ж хачу скласці кулінарную кнігу, у якой рэцэпты будуць пачынацца, напрыклад, c фразы: "Вазьміце жменю генетычна мадыфікаваных таматаў і шчопаць глутамата натрыю, атрыманага шляхам мікрабіялагічнага сінтэзу..."

Новае пакаленне. Тревожный молекулярный генетик Анна Козлова

Атрымліваючы навуковую адукацыю, ужо да трэцяга курса прывучаешся на пытанне аб хобі адказваць, што гэта навука. А зарабляць грошы часцей за ўсё даводзіцца займаючыся яшчэ чым-небудзь паралельна. І ў нейкі момант амаль усе гэтыя хобі-паралелі так ці інакш ператвараеш у працу. За апошнія 15 гадоў я працавала і ў медыя, і за барнай стойкай, і мадэллю для фотастудыі...

...Здымалася ў кіно, выкладала, была карэктарам, рэдактарам, навуковым журналістам, дызайнерам паліграфіі, фатаграфавала кінафэсты, дзіцячыя прытулкі і інтэр'еры замкаў XVI стагоддзя, перакладала кнігі па псіхааналізе. Пісала аналітычныя справаздачы для фармкампаніі, матэрыялы для бартавых авіяжурналаў, агляды кінапрэм'ер і калонкі ў духу "як на самай справе працуе (і не працуе) генетычная дыягностыка". Шмат што з гэтага я з задавальненнем працягваю рабіць да гэтага часу.

Новае пакаленне. Тревожный молекулярный генетик Анна Козлова

Апошнія тры гады я жыву ў самалётах паміж Беларуссю, Расіяй, Польшчай, Венгрыяй і Францыяй. Першыя 300 авіяпералётаў — гэта вельмі прыемна, а потым пачынаеш трохі стамляцца.

Новае пакаленне. Тревожный молекулярный генетик Анна Козлова

Мне падабаецца разглядаць адны і тыя ж рэчы з розных бакоў, разбірацца, як уладкавана сістэма ў цэлым. Я працавала ў акадэмічным асяроддзі, у камерцыйнай лабараторыі, у сферы навуковай камунікацыі і навуковай адукацыі. Гэтыя сферы — быццам бы частка аднаго і таго ж, аднак традыцыйна канфліктуюць паміж сабой. Якасць навуковай адукацыі часта не адпавядае запытам індустрыі. Акадэмічная навука бюракратызаваная і фінансуецца даволі мудрагелістым чынам.

Журналісты, на думку навукоўцаў, скажаюць ісціну дзеля прыгожых загалоўкаў. Навукоўцы, на думку журналістаў, кажуць занадта складана і незразумела. На шчасце, гэта паступова змяняецца.

Новае пакаленне. Тревожный молекулярный генетик Анна Козлова

Мне ўсур'ёз здаецца, што космас быў апошняй з сусветных рэлігій. Калі і ёсць нейкія рэчы, здольныя выклікаць у мяне абсалютна рэфлекторную і вельмі моцную эмацыянальную рэакцыю, то гэта фільмы пра касмічную праграму.

Каштоўнасць навукі для грамадства наогул невідавочная: разумення таго, чаму навуковае — правільнае і каштоўнае, у нармальнага чалавека, як правіла, няма. А вось страху перад навукай — дастаткова.

Новае пакаленне. Тревожный молекулярный генетик Анна Козлова

У мяне ёсць улюбёны мінскі праект, дзеля якога я ўвесь час вяртаюся ў краіну апошнія пяць гадоў. Гэта канферэнцыі TEDxNiamiha і TEDxMinsk, якія мы арганізуем разам з камандай валанцёраў. А яшчэ разам з невялікай кампаніяй сяброў я прыдумала праект "Научкот" аб навукова-папулярных кнігах.

Новае пакаленне. Тревожный молекулярный генетик Анна Козлова

Я люблю шчыра прызнавацца, што вучу дзяцей генетыцы пры дапамозе масавай культуры і несумленных маніпуляцый. Мой першы курс для "Марабу" называўся "Генетыка супергерояў". Фактычна гэта быў досыць сур'ёзны прыродазнаўчанавуковы курс для дзяцей 8-12 гадоў. Пра дасягненні генетыкі і пра магчымыя шляхі развіцця генетычных тэхналогій на прыкладах з навуковай фантастыкі. Прычым курс сканструяваны так, каб абсалютна любы чалавек, незалежна ад глыбіні біялагічных ведаў, мог тут жа прымераць на знаёмыя яму вобразы з фільмаў, кніг, коміксаў і камп'ютарных гульняў нават самыя складаныя навуковыя ідэі.

Новае пакаленне. Тревожный молекулярный генетик Анна Козлова

Сучасны навуковец вельмі падобны на сярэднявечнага рыцара. Варта прайсці пасвячэнне, тут жа высвятляецца, што проста каня i мяча недастаткова. Будзь ласкавы, патрацься на некалькі коней і цяжкі рыштунак. Ды яшчэ і святочныя турніры і каралеўскае паляванне ўвесь час адрываюць ад трэніровак.

Затое ўсё самае крутое кіно зараз прыдумляюць менавіта пра нас.

Новае пакаленне. Тревожный молекулярный генетик Анна Козлова

Навука — гэта самы кароткі шлях да аб'ектыўнай ісціны. Я адна з тых людзей з вельмі высокім узроўнем базавай трывогі, якім любое разуменне прыроды рэчаў — таго, як усё працуе, — прыносіць велізарнае аблягчэнне і заспакаенне. Мне падабаецца высвятляць, як уладкаваны свет вакол, і падабаецца расказваць пра гэта іншым.

Новае пакаленне. Тревожный молекулярный генетик Анна Козлова

Фота, ідэя — Таццяна Менская.
Cтыліст — Вольга Смірнова.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі