Новая праверка не знайшла мату ў выказваннях брэсцкага даішніка

Новая праверка не знайшла мату ў выказваннях брэсцкага даішніка

Скандальная справа з брэсцкім даішнікам, які аблаяў матам кіроўцу, атрымала працяг. Цяпер МУС заяўляе, што чарговая праверка не знайшла нецэнзурнай лексікі на відэазапісе канфлікту паміж кіроўцам і супрацоўнікам ДАІ, што адбыўся ў Брэсце 10 кастрычніка 2015 года.

Ведамства паведамляе, што падчас падрыхтоўкі адказу брэсцкаму кіроўцу на яго зварот была зробленая памылка. Маўляў, была некарэктна пададзеная вытрымка з лінгвістычнай экспертызы, якую рабіла дэкан філалагічнага факультэта БрДУ імя А.С. Пушкіна, Вольга Фелькіна. Паводле інфармацыі МУС, “пры праслухоўванні запісу канфлікту паміж Пацамаем А. і маёрам міліцыі Пятручыкам С. нецэнзурных выразаў не зафіксавана... Фраза “Ідзі на ...” не выяўленая”. Але гэтая акалічнасць у адказе, накіраваным Пацамаю, не была адлюстраваная, адзначаецца ў паведамленні МУС.

Эксперт тлумачыць чаму вырашыў, што “Ідзі на х*й” не з’яўляецца абразай

Прэс-служба дадае, што нягледзячы на правамернасць ужывання сілы і спецсродкаў супраць кіроўцы, супрацоўнікі ДАІ парушылі правілы прафесійнай этыкі, за што паняслі дысцыплінарную адказнасць.

Нагадаем, канфлікт адбыўся 10 кастрычніка 2015 года на стаянцы каля гандлёвага дома “Дзідас персія” ў Брэсце. Супрацоўнікі ДАІ спынілі кіроўцу і запатрабавалі выйсці з машыны, ад чаго ён адмовіўся. Пасля чаго кіроўцу выцягнулі сілай. Відэазапіс, які пры гэтым вёўся, нібыта сведчыць пра наяўнасць нецэнзурнай лексікі на адрас кіроўцы.

Увага! Відэа ўтрымлівае нецэнзурную лексіку.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі