Новы балет Вячаслава Кузняцова раскажа пра каханне князя Вітаўта (фота)

Балет "Вітаўт" створаны паводле п'есы Аляксея Дударава. У аснове сюжэту — барацьба паміж Вітаўтам і Ягайлам за ўладу і каханне Ганны, будучай жонкі Вітаўта.


Стваральнікі балету кажуць, што гэта не гістарычны падручнік. Тут пераплятаюцца рэальныя падзеі, легенды і мастацкая выдумка. Падчас працы над "Вітаўтам" мастацкі кіраўнік тэатра і харэограф-пастаноўшчык Юрый Траян паставіў перад сабой за мэту стварыць харэаграфічную легенду. І, гледзячы па водгуках экспертаў і цікавасці публікі да пастаноўкі, мэта мае ўсе нагоды рэалізавацца.


Трупа тэатра з новай пастаноўкай ужо запрошана на гастролі ў літоўскі Тракай.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі