Новы старшыня гарвыканкама запрашае мінчукоў да дыялогу

Старшыня Мінгарвыканкама Андрэй Шорац стане ўдзельнікам праекта "Адкрыты дыялог" Моладзь Беларусі: традыцыі і будучыня". Пра гэта інфармуе БЕЛТА са спасылкай на Мінскую гарадскую арганізацыю БРСМ.

У адкрыты дыялог са кіраўніком сталіцы можна будзе ўступіць 25 лістапада. Паўдзельнічаць у ім можа кожны грамадзянін Беларусі. Для гэтага трэба выслаць тэкст пытання з указаннем прозвішча, імя і імя па бацьку аўтара і роду яго дзейнасці да 18.00 24 лістапада на электронны адрас [email protected] з паметкай "Пытанне А. Шорцу". БРСМ абяцае, што самыя праблемныя і змястоўныя пытанні будуць агучаныя падчас мерапрыемства.

Таксама БЕЛТА паведамляе, што падчас "Адкрытага дыялогу" школьнікі, студэнты, маладыя супрацоўнікі розных прадпрыемстваў і арганізацый, а таксама члены Маладзёжнай палаты пры Мінскім гарадскім Савеце дэпутатаў задалі пытанні Андрэю Шорца. У яго пыталіся пра дзяржаўную маладзёжную палітыку на ўзроўні сталіцы, арэнду жылля для маладых спецыялістаў, экалагічны стан горада, будаўніцтва і ўладкаванне гарадскіх пляцовак для заняткаў экстрэмальнымі відамі спорту, рэфармаванне сферы жыллёва-камунальнай гаспадаркі.

Фота — БЕЛТА

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі